ПАЎЛАЎ СТАВІЦЬ НА “ГАРАДЗКІХ
Піту Паўлаву цяжка вызначыць, што для яго важней – “N.R.M.” ці “Garackija“, але сёньня ён усё ставіць на апошніх.
У пятніцу, 7 лістапада, “Гарадзскія” прэзэнтуюць свой альбом зь неафіцыйным назовам “Нэлегал“. У канцэрце таксама возьмуць удзел: адзін з пераможцаў “Басовішча-2003” гурт “Індыга“, “Куклы” і “Імпэтт“.
Дарэчы, Дана – салістка “Імпэтт” – прыняла ўдзел у запісу “Нэлегала”.
У свой праект Піт таксама запрасіў Алезіса Дземідовіча (бубнач “N.R.M.”), маладых музыкаў Дзяніса Савіка й Аляксея Рудава, выкарыстаў духавую сэкцыю й цымбалы.
Канцэрт мае адбыцца 7 лістапада ў 19.00. у клюбе “Рэактар“. Кошт квіткоў – у папярэднім продажу 4000 руб. (танцпол), 7000 руб. (столік), у дзень канцэрта – 5000 руб. (танцпол).
Яшчэ адна цікавостка – у гэты дзень Піт сьвяткуе свой дзень народзінаў, так што ёсьць магчымасьць павіншаваць яго уласна й непасрэдна.
З далейшымі захадамі па раскрутцы альбому Піт яшчэ не вызначыўся. “Можа здымем кліп на песьню “Плюшчыла-калбасіла“, хоць гэта яшчэ ня пэўна”.
У далейшым Паўлаў плянуе заакцэнтаваць увагу на яшчэ адным сваім праекце – “Pit Paff“.
Сяргей Будкін