Дуда
Майстар і выканаўца А. У. Лось, в. Зарудзічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. 1989 г. Дуда ўяўляе сабой скура-ны мех з некалькімі драўлянымі рознымі па прызначэнню труб-камі – для напаўнення яго паветрам, выканання мелодыі (“піра-бор” з 7 адтулінамі) і аднаго-двух бурдонаў. Пры ігры дудар націскае локцем на мех, паветра паступае у трубкі і прымушае вібрыраваць адзінарныя язычкі. Дуда-“весялуха”падыгрывала танцам (“Без музыкі, без дуды ходзяць ножкі не туды”), песням у час каляднага і валачобнага абрадаў, вяселляў, на ігрышчах, кірмашах, паказах батлейкі. Ігралі на інструменце сола і разам са скрыпкай ці цымбаламі. Амаль да канца XIX ст. дуда была вельмі папулярнай на Віцеб-шчыне; зрэдку сустракалася яна і ў 1-ай пал. XX ст. У наш час майстры ўсё часцей імкнуцца адрадзіць дуду, вярнуць яе ў му-зычны побыт беларусаў.
А где об этом можно почитать подробнее?
И мы в нете не нашли нормальных статей…думаю, потом сядем и сами напишем подробнее