Жалейка
Майстар і выканаўца І. I. Лычкоўскі, в. Малая Ганутка Чэрвень-скага раёна Мінскай вобласці. 1975 г. Інструмент складаецца з ясянёвай трубкі, у якой прарэзана 7 ігравых адтулін-“галас-нікоў”, раструба з кароўега рога і муштука з адзінарным язычком. Моцнае і адначасова глыбокае аксамітнае гучанне жалейкі ў лесе і полі прываблівае паэтычнасцю і шчымлівай тугой. Народныя прафесійныя музыканты іграюць на жалейцы ў ансамблях са скрыпкай, з цымбаламі на вяселлях, хрэсьбінах і вечарынках, часам дома для асабістага задавальнення. Інструментам яшчэ нядаўна карысталіся і пастухі на пашы як для падачы спецыяльных сігналаў, так і выканання песенных і танцавальных мелодый “для сябе”.