Скрыпка
Майстар і выканаўца С. В. Маленчык, г. п. Шчучын Гродзенскай вобласці. 1990 г. Спрадвеку скрыпка лічыцца ў народзе царыцай музыкі. І сапраўды: яна ўторыць спевам калядоўшчыкаў і валачобнікаў пры рытуальным абходзе двароў аднавяскоўцаў; без нястомнага “музыкі”-скрыпача, “як без плачу нявесты, і свадзьба не ў свадзьбу”. Адна ці разам з іншымі інструментамі скрыпка “падлівае масла ў вясельнае цяпло” ўсюды, дзе скачуць і танчаць, – на ігрышчах, вечарынках, гулянках і бяседах. Цешыць яна душу, надае здароўя і радасці ўсім і самому музыканту. На Беларусі іграюць на фабрычных і самаробных інструментах, зробленых мясцовымі майстрамі ці па ўзору фабрычных, ці на вока (“даўбанкі”). Вядомыя скрыпкі І. У. Бохана, І. У. Дударэ-віча, Ф. М. Жукоўскага, І. М. Карнея, М. Д. Старавойтава, У. І. Шышко.
Отличная статья Спасибо огромное
Отличная статья Спасибо огромное
Здравствуй! Спасибо за подаренные хорошие эмоции…
Прикольный блог, полистал – понравилось, желаю успехов!