Труба

Майстар і выканаўца Ул. М. Гром, в. Крупіца Мінскага раёна. 1989 г. Інструмент вырабляюць найчасцей з хвоі, ствол якой раз-разаюць уздоўж, абедзве палавіны пасля выбірання драўніны складваюць, звязваюць і абгортваюць бяростай, у вузкі канец устаўляюць муштук. Труба спрадвеку звязана з працай пастухоў, якія падаюць на ёй сігналы рознага прызначэння. Часам для забавы пастухі вы-ігрываюць простыя песенныя і танцавальныя мелодыі. Карыста-юцца трубой, гэтай “душой лясоў”, паляўнічыя і лесарубы. Раней жыхары некаторых раёнаў Палесся ў дзень св. Іллі(20 лі-пеня па ст. стылю) выконвалі на спецыяльна зробленых да гэ-тага часу трубах абрадавыя сігналы, абвяшчаючы аб надыхо-дзе восені.

Пакінуць адказ