Дудка
Майстар і выканаўца М. С. Глушань, в. Карчаватка Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. 1984 г. Дудка любімы музычны інструмент пастухоў. Праводзячы доўгі час на пашы, яны робяць дудкі з дрэў, якія нібыта маюць душу. Зрэзаўшы патрэбны кавалак дрэва і выкруціўшы стрыжань, пастухі абстругваюць і “выгладжваюць” трубку нажом, устаўляюць у “галоўку” корак і праразаюць 58 ігравых адтулін. На дудцы выконваюць для асабістага задавальнення абрадавыя і пазаабрадавыя песні, якія ў пашавы сезон спяваюць у вёсках паўсюдна. Празрыстае і мяккае гучанне дудкі ў лесе і полі зачароўвае. У хатніх абставінах яе “голас” спадарожнічае спевам.