На турэцкіх палях

На турэцкіх палях
Там нішто ні расьце
Во в то(а)ку там расьце
Толь траўка кустова(я)
А пад тым жа кустом
Салдат убітый ляжаў
А ў яго галаве
Конь вароны стаяў
Ой ляці ты мой конь
К айцу мацеры радной
Ой скажы ты мой конь
Што(й) жанаты хажу
А жаніла ж мяне
Шабля вострэнькая
А зьвенчала мяне
Пуля быстрэнькая.

Пакінуць адказ