Ляцеў воран
Ле(я)цеў воран
Чэраз сад зялёны
Пачаў каліну клю(я)ваць
Любіў парэнь харошу дзяўчыну
Тай не(і) думаў яе браць.
Яна шэльма яго атравіла
Потым начала пытаць
Скажы скажы друг мой разьлюбезны
Дзе ж мне цябе пахаваць.
Схавай схавай мо(а)я разьлюбезна
У вішнёвым у саду.
Пастаў на мне моя моя разьлюбезна
Чырвоную каліну.
А хто ж тую каліну ламае
Той хай мяне ўспаміна(е).