КУЛЯШОЎ ЗАГУЧАЎ
Загучаў, ды яшчэ як!
Цягам гэтага году музыкі зь менскага гурта “Аналіз” утрапёна штудуюць паэму Аркадзя Куляшова “Сьцяг брыгады“, якая ўразіла іх яшчэ ў школе перадусім рытмікай вершу й сваёй трагічнасьцю.
Менавіта да гэтага твору падыйшлі музычныя напрацоўкі, і было вырашана зрабіць, ня больш, ня менш, рок-опэру паводле прыгодаў савецкага жаўнера Алеся Рыбкі.
Тым, хто не палянаваўся за школьнай праграмаю прачытаць некалі Куляшова будзе цікава ацаніць гэты рок-эскпэрымент.
Ну, а астатнім раім замест спробаў знайсьці сцэнарны стрыжань у апошняе “Матрыцы Перазагрузцы”, прачытаць пра прыгоды нашага Neo Вялікай Айчыннай Вайны – Алеся Рыбкі й кампаніі (г.з. і Мофіюсаў з Трыніцямі…).
Характэрная рыса гэтага альбому – разнастылёвасьць. Адзін з трэкаў – “Гадзіньнік” – літаральна на днях быў зьведзены Генадзем Сыраквашам. У бліжэйшы час яе можна будзе пачуць у нашым гіт-парадзе.
Плянуецца, што першая частка праэкту “Сьцяг брыгады” зь 10 кампазыцыяў-расповедаў выйдзе напрыканцы 2003 году.
Вецер Механічны, Сяргей Будкін.