Свісцёлка
Майстар М. М. Траяноўскі, в. Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. 1988 г. Гэта любімая дзіцячая цацка мае рэзанатарную поласць яйкападобнай формы, свістковае прыстасаванне і найчасцей дзве ігравыя адтуліны. Аматары ці прафесійныя ганчары лепяць свісцёлкі з гліны ўручную ў выглядзе птушак, жывёл, фантастычных істот, бытавых прадметаў. Гучыць інструмент празрыста і мякка, але даволі звонка. На ім дзеці звычайна “перабіраюць” гукі альбо імітуюць спеў птушак (напрыклад, пеўніка).