Рог

Знойдзены ў в. Мураўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці. 1932 г. Трубіць паляўнічы С. М. Кохан з в. Гайна Лагойскага раёна Мінскай вобласці. 1989 г. Інструмент выраблены з натуральнага бычага рога і абшыты скурай; муштук латуневы; ігравых адтулін няма. Рогі розных форм і памераў выраблялі таксама з галін і ствалоў бярозы, ядлоўцу, клёну, сасны споса бам падоўжнага расколу і абкручвалі бяростай. Нярэдка ў рог замест муштука ўстаўлялі пішчык з адзінарным наразным язычком. 3 дапамогай рагавых сігналаў паляўнічыя называлі ганчакоў, абвяшчалі аб пачатку і заканчэнні палявання. На Палессі рогам карысталіся і пастухі.

Пакінуць адказ