Гармонік

Майстар і выканаўца М. М. Рабіза, г. п. Варапаева Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. 1989 г. Пачынаючы з 60ых гадоў мінулага ст. гэты канструкцыйна складаны інструмент паступова пашыраўся на тэрыторыі ўсёй Беларусі і сёння заняў сярод традыцыйных нродных музычных інструментаў вядучае месца. Выкарыстоўваецца і як сольны, і як ансамблевы інструмент, разам са скрыпкай, кларнетам, цымбаламі, барабанам (гэта “поўны вясельны камплект”), а таксама з кожным з іх паасобку. У рэпертуары гарманістаў пераважаюць танцавальныя найгрышы і прыпеўкі, якія дазваляюць у найбольшай ступені раскрыцца іх віртуознаму майстэрству і фантазіі. Вялікая папулярнасць гармоні”шчабятухі” ў вясковым асяроддзі садзейнічала развіццю яе кустарнага вырабу, паяўленню сваіх мясцовых майстроў.

Пакінуць адказ