Кола грукатала
А на млыне кола грукатала
А ў небе зорка чаравала
Ды на рэчцы хваля нашаптала
Як русалка карагод зьбірала
R: Знайшоў, можа не гукаў, можа не жадаў таго
Знайшоў, можа не чакаў, можа не шукаў таго:
Думкі той, што як у мора глыбіня,
Мары той, што як палёт анёла вышыня
Але не ляці высока…
Не кранай глыбока…
А ў полі верба сьлёзы ліла
А ў лесе ноч хустку згубіла
На гары ліса распавядала
Як жалеза кроў усюль шукала
R.
словы і музыка А. Хаменка, паводле народных траецкіх песень
У запісу пасні прымалі удзел:
Алег Хаменка – вакал, акустычная гітара, сінтэзатары.
Рэй Хвісевіч – сінтэзатары.
Дзмітрый Карабач – вакал.
Сяргей Трухановіч – гітара
Дзмітрый Жыгараў – бас-гітара
Юрый Белякоў – вакал, жалейка.