Праект TEA+ART
Кожную сераду, за кубкам гарбаты знаёмствы ды сустрэчы з цікавымі і знакамітымі асобамі нашай сталіцы – крама “Чайны лист”, вул. Рэвалюцыйная 32, з 18.30 па 21.00. Сустрэчы адбываюцца ў фармаце кітайскага гарбатнага цэрыманіялу. Папярэдні запіс па тэл. +375 29 6450612. Колькасць прысутных асоб абмежавана лічбай 14. Захоўваецца гендэрны баланс. 4 лістапада – сустрэча з мастачкай Зояй Луцэвіч. 12 лістапада – сустрэча з салістам гурта ПАЛАЦ Алегам Хаменка. 18 лістапада – сустрэча з стылістам-пастаноўшчыкам Ганнай Балаш.