Добры фэст
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, гурт IQ48, Мясцовы дабрачынны фонд “Добра тут” аб’ядналі свае намаганні і ладзяць дабрачынны канцэрт пад назвай “Добры Фэст” у клубе “Рэактар” у Мінску 22 красавіка. У імпрэзе возьмуць удзел гурты IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Змяя). А. Хаменка і Палац плануюць выступ на пачатку імпрэзы а 18-й гадзіне.
Сродкі ад мерапрыемства пойдуць на падтрымку дзяцей-інвалідаў Червенскага дома-інтэрната.