Дзень народаў ВКЛ
24 ліпеня з 18.00 да 23.00 ва ўнутраным дворыку музея зноў аб’яднаюцца чатыры краіны, чатыры культуры, чатыры мовы, чатыры гісторыі.
Народы Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы звязвае агульная гісторыя – гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. У сучасным свеце важна захоўваць агульныя культурныя традыцыі і сувязі гэтых краін. На мерапрыемстве мы паспрабуем перадаць атмасферу той эпохі і пазнаёмімся з сучаснай музычнай культурай краін Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы.
У дворыку музея Вас чакае Вялікі канцэрт з выступленнем гуртоў:
• «ПАЛАЦ» (Беларусь) пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”
• «ГЫЧ Аркестр» (Украіна)
• «VOlOSI» (Польшча) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску;
• «Aiste Smilgeviciute & SKYLE» (Літва) пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.