Да 600-годзя Грунвальдскай перамогі
Працягваюцца перамовы аб удзеле гурта ПАЛАЦ у V фестывлі сярэднявечнай культуры ў Навагрудку, які сёлета будзе прысвечаны 600-годдзю перамогі ў Грунвальдскай бойцы. Выступ ПАЛАЦА плануецца 26 чэрвеня увечары, на Замкавай гары. На фестывалі з 25-27 чэрвеня будуць прысутнічаць рыцарскія клубы з Беларусі, Польшы, Расіі, Літвы, Чэхіі. Таксама запрошаны музычныя гурты сярэднявечнага фальклору з гэтых краін.