Акустычны канцэрт у Чырвоным касцёле.
У нядзелю, 13 лютага, а 18-й гадзіне ў Чырвоным касцеле адбудзецца акустычны канцэрт у падтрымку вяртання касцёла св. Язэпа і кляштара бернардзінаў. Канцэрт распачнецца аповедам з гісторыі святыні і яе сучаснага стану. Перад сабраўшыміся выступяць вядомыя беларускія выканаўцы, сярод якіх Алег Хаменка, гурт «Рэха», Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Плясанаў, Таццяна Беланогая, , Андрэй Мельнікаў.