«Прэм’ер Тузін 2009»
Чарговую гадавіну (шостую) выбітны музычны партал «Тузін Гітоў» будзе адзначаць у Віцебску 19 сьнежня ў 20:00 Бітлз-клюб «На паддашку» («Чердачок»), Кастрычніцкі пляц, 11. Акрамя прэзэнтацыіі дыскаў «Тузін. Перазагрузка» і «Прэм’ер Тузін 2009» чакаюцца выступы гуртоў «Jenowa» «Akute». У якасьці ганаровых гасцей запрошаны Аляксандр Ракавец (IQ48) і вядучы радыёвэрсіі гіт-параду Алег Хаменка гурт «ПАЛАЦ». Даведкі: (029) 217-78-00, (029) 514-02-09.