«Быць Дабру – 3»
28 траўня 2011 года з 13.00 да 17.00 на тэрыторыі парка імя Чалюскінцаў (Цэнтральная алея) адбудзецца дабрачынная акцыя «Быць Дабру – 3» У гэты дзень больш за 100 катоў і сабак, падапечных ГААЖ “Эгіда” і валанцёрам, прыедуць у парк шукаць свайго Гаспадара. Усе жывёлы прышчэпленыя і стэрылізаваныя, маюць пашпарты. Сабачкі і кацяняты маюць даведку аб стане здароўя. Алег Хаменка плануе падтрымаць акцыю адмысловым выступам.