“P.L.A.N.авыя” НАВІНЫ

“P.L.A.N.авыя” НАВІНЫ | 24.10.2003 |

Менскі рок-гурт “P.L.A.N.” скончыў працу над новым альбомам “Вам слова, Джон Ячмень“.
Зараз заканчваецца падрыхтоўка гэтага выданьня, у якое ўвойдуць ня толькі 11 жвавых рок-н-ролаў ды блюзаў, але й дадатковая мэдыя-прэзэнтацыя з працамі знакамітага мастака- авангардыста Андрэя Плясанава – лідэра гурта.
Прэзэнтацыя новага альбому мае адбыцца ў вядомым менскім клюбе”ALKATRAZ” напачатку лістапада 2003.
Ну, а З-га лістапада таксама ПЛЯНуюцца й жывыя канцэрты гурта з новай праграмай. Пільнуйце дадатковую йнфармацыю й рэкляму.
інфармацыя прэзэнтаваная гуртом P.L.A.N.

Пакінуць адказ