НОВЫ ПРАЭКТ КІРЧУКА

НОВЫ ПРАЭКТ КІРЧУКА | 28.10.2003 |

Лідэру “ТроіцыІвану Кірчуку заўсёды было цесна ў рамках адной групы.
Ён ездзіць па Эўропе з тэатрам “Батлейка“, выступае сольна (праграма “Варажбіт” ёсьць таму пацверджаньнем), а да таго ж яшчэ выкладае ў Менскім педунівэрсытэце.
І вось хутка мае выйсьці яшчэ адзін праект гэтага працавітага чалавека. Мае назву ён “Руны” і заарэнтаваны збольшага на расейскі музычны рынак.
“Нам прапанавалі зрабіць такі праект самі маскалі, чаму мы павінны адмаўляцца, калі ім цікавая беларуская культура?”, – зазначае сам Кірчук.
Выдаўцом выступае кампанія MSH Records, вядомая па айчыннаму трыб’юту “дэпешаў”, яна ў хуткім часе выпусьціць дыск адначасова ў Беларусі й Расеі.
Ад “Троіцы” гэты праект будзе розьніцца найперш электронным гучаньнем, хоць рэпертуар складаецца з тых песень, якія выконвала этна-трыё. І, канешне ж, гэты альбом зусім ня будзе падобны на тое, што Іван Іванавіч рабіў сольна – маецца на ўвазе “Спадчына загінуўшых вёсак” і “Варажбіт”.
Галоўным гітом альбома абяцае стаць вэрсія песьні “Семь чарак гарэлкі“, вядомая па канцэртам “Троіцы”.
Сяргей Будкін.

Пакінуць адказ