Лірнікі ў Слуцку. Пачатак ХХ ст.
Ліра колавая — народны струнны фрыкцыйны музычны інструмент. Іншыя народныя назвы ў Беларусі — лера, рэля, карбова ліра. Мае дзве – чатыры струны. Драўляны корпус звычайна скрыпічнай формы. Вядома на землях сучаснай Беларусі з XVI стагоддзя.