ПАЛАЦ спявае гімн “Дынама Мінск”
Кіраўніцтва ЗАТ хакейны клуб “Дынама Мінск” звярнулася да музыкаў гурта ПАЛАЦ з прапановай стварыць новы гімн клубу. Прыемнай умовай было пажаданне, каб адноўлены гімн быў беларускамоўным, з ужываннем традыцыйных інструментаў (у прыватнасці – дуды-валынкі). У панядзелак 6 верасня на “Мінск-Арэне” адбудзецца прэзэнтація новага іміджу каманды мінскага Дынама якая ў будучым сезоне будзе прадстаўляць Беларусь ў Кантыненталнай лізе. Пачатак мерапрыемства ў 19.00. Уваход вольны з 18.00. Прэзентацыя гімну ў выкананні гурта ПАЛАЦ у 19.10. Выступ будзе аздоблены ператыхнічным і светлавым шоў.