МУЗЫКІ ВЫХОДЗЯЦЬ НА РЫНГ

МУЗЫКІ ВЫХОДЗЯЦЬ НА РЫНГ | 22.10.2003 |

З новым тэлесэзонам Беларускае тэлебачаньне ізноў робіць спробу наблізіцца да масаў. Шоў “Музычны рынг” – чарговая спроба падвысіць свой рэйтынг.
Здымкі музычных “боек” будуць праходзіць раз на месяц, а потым транслявацца ў праграме “Кропка” у суботу.
Разынка шоў – гледачы ацэньваюць ня толькі музычныя здольнасьці выступоўцаў, але і разумовыя. Пераможцу – права запісу свайго альбома на студыі БТ.
Галасаць можна будзе непасрэдна на здымках, падчас тэлетрансляцыі, праз Інтэрнэт, газэту “Антэна” і радыёстанцыю “Радыюс-FM”. 24 кастрычніка ў клюбе “Рэактар” у 19.00 будуць адбывацца першыя здымкі “Музычнага рынгу”, падчас якога кожны з пар удзельнікаў мае прасьпяваць па тры сваіх песьні, адну – агульнавядомую, а таксама адказаць на пытаньні гледачоў.
Плянуецца, што выступіць чатыры пары гуртоў: “Куклы” “граюць” супраць “Partyzone” (г.зв. цяжкая вагавая катэгорыя), ХлопЧ і Повар – “Нестандартны варыянт” пазмагаюцца у лёгкай “рэпавай” катэгорыі, “Нэа” і “Стокс” у лёгкай “рокавай”, а “Міс Лета” паспаборнічаюць з гуртом “Чук і Гек”.
Сярод выступоўцаў ня будзе ніводнага праекту Лявона Вольскага (“ZET”, “NRM”, “Крамбамбуля” ды інш.), якога папросту на БТ забаранілі. Затое пабачым на БТ Куллінковіча. У лістападзе ягоны “Нэйра дзюбель” будзе спаборнічаць з Кірылам Слукой.
Сяргей Будкін.

Пакінуць адказ