Як пайду я ў новую канюшню

Як пайду я ў новую канюшню
Засе(і-я)длаю коня варанога
Як паеду я ў чыстае поле
Прывяжу я коня (я) к тычыне
Сам пайду я да красной дзяучыны
“Добры вечар красная дзяўчына”
“А дзе твая не(і)шчасная доля?”
– Мая доля вячэрае дома,
Павячэрау (й) спацчячкі лажыцца
Бя(е)лым ліцо(а)м к сцяне вараціцца
А ка мне ён ла(о)жыцца плячамі
А к сцяне ён ла(о)жыцца вачамі.

Беларуская народная песня.
*тэкст запісаны без паўтораў

Leave a Reply