“PERSONAL DEPECHE” ПАЧУЮЦЬ У РАСЕІ

By at 18 October, 2009, 1:00 pm

“PERSONAL DEPECHE” ПАЧУЮЦЬ У РАСЕІ | 28.10.2003 |

У лістападзе ў музычных крамах Расеі зьявіцца беларускі трыб’ют “Depeche Mode“.
Яго будзе выдаваць кампанія “Містэрыя гуку” – адзін з гуказапісваючых монстраў у Расеі.
Адрозьнівацца выданьне будзе хіба што адздабленьнем – песьні на дыску разьмешчаныя тыя ж.
“Гэты файны адказ тым скептыкам, якія казалі, што уласнабеларускі прадукт неканкурэнтназдольны за межамі краіны”, – кажа адзін з прадзюсэраў праекту Руслан Макараў.
Трэба нагадаць, што адна зь песьняў трыб’юту – “Бяз гучных слоў” гурта “Kriwi” – ўжо мела посьпех у Расеі.
Яна патрапіла адным часам нават у лідэры гіт-праду маскоўскай ФМ-станцыі “Наша радыё”.
А між іншым , паводле зьвестак кампаніі West Records “Personal Depeche” адзін зь першых па продажам у айчынных музычных крамах. Канкурэнцыю яму складаюць “Дом культуры” “NRM” і “Крамбамбуля 1/2“.
інфармацыя прэзэнтаваная кампаніяй West Records

Categories : Музычныя навіны з мінулага

 



А як лічыце Вы?

Каментаваць

Падпіска

Падпіска на Rss

Падпіска на Email


  • Архіў

  • Праэкты

    1. Сайт Фестывалю BELAMUSIC

     

    2. Паслухаць ці спампаваць беларускія казкі у выкананні Алега Хаменка