КУЛЯШОЎ ЗАГУЧАЎ

By at 18 October, 2009, 12:52 pm

КУЛЯШОЎ ЗАГУЧАЎ | 29.10.2003 |

Загучаў, ды яшчэ як!
Цягам гэтага году музыкі зь менскага гурта “Аналіз” утрапёна штудуюць паэму Аркадзя КуляшоваСьцяг брыгады“, якая ўразіла іх яшчэ ў школе перадусім рытмікай вершу й сваёй трагічнасьцю.
Менавіта да гэтага твору падыйшлі музычныя напрацоўкі, і было вырашана зрабіць, ня больш, ня менш, рок-опэру паводле прыгодаў савецкага жаўнера Алеся Рыбкі.
Тым, хто не палянаваўся за школьнай праграмаю прачытаць некалі Куляшова будзе цікава ацаніць гэты рок-эскпэрымент.
Ну, а астатнім раім замест спробаў знайсьці сцэнарны стрыжань у апошняе “Матрыцы Перазагрузцы”, прачытаць пра прыгоды нашага Neo Вялікай Айчыннай Вайны – Алеся Рыбкі й кампаніі (г.з. і Мофіюсаў з Трыніцямі…).
Характэрная рыса гэтага альбому – разнастылёвасьць. Адзін з трэкаў – “Гадзіньнік” – літаральна на днях быў зьведзены Генадзем Сыраквашам. У бліжэйшы час яе можна будзе пачуць у нашым гіт-парадзе.
Плянуецца, што першая частка праэкту “Сьцяг брыгады” зь 10 кампазыцыяў-расповедаў выйдзе напрыканцы 2003 году.
Вецер Механічны, Сяргей Будкін.

Categories : Музычныя навіны з мінулага

 



А як лічыце Вы?

Каментаваць

Падпіска

Падпіска на Rss

Падпіска на Email


  • Архіў

  • Праэкты

    1. Сайт Фестывалю BELAMUSIC

     

    2. Паслухаць ці спампаваць беларускія казкі у выкананні Алега Хаменка