Свісцёлка

By at 7 October, 2008, 8:23 am

Майстар М. М. Траяноўскі, в. Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. 1988 г. Гэта любімая дзіцячая цацка мае рэзанатарную поласць яйкападобнай формы, свістковае прыстасаванне і найчасцей дзве ігравыя адтуліны. Аматары ці прафесійныя ганчары лепяць свісцёлкі з гліны ўручную ў выглядзе птушак, жывёл, фантастычных істот, бытавых прадметаў. Гучыць інструмент празрыста і мякка, але даволі звонка. На ім дзеці звычайна “перабіраюць” гукі альбо імітуюць спеў птушак (напрыклад, пеўніка).

Categories : Беларускія Музычныя Iнструменты | , ,

 



А як лічыце Вы?

Каментаваць

Падпіска

Падпіска на Rss

Падпіска на Email


  • Архіў

  • Праэкты

    1. Сайт Фестывалю BELAMUSIC

     

    2. Паслухаць ці спампаваць беларускія казкі у выкананні Алега Хаменка