Цымбалы

By at 7 October, 2008, 10:42 am

Майстар і выканаўца І. І. Шульга, в. Пярэбневічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. 1989 г. Гэты даволі папулярны на Беларусі шматструнны інструмент мае рэзанатарны корпус трапецападобнай формы. Пры ігры па струнах б’юць дзвюма драўлянымі палачкамі. Яркае і працяглае, багатае на абертоны гучанне цымбалаў паэтычна параўноўваюць з гулам разбуджанага дрымучага бору (А. Куляшоў “Прыгоды цымбалаў”). У ансамблі з дудой (у мінулым), скрыпкай, гармонікам, кларнетам і барабанам цымбалы гучаць на вяселлях, хрэсьбінах, веча-рынках, бяседах, суправаджаючы танцы і песні. Народныя майстры вырабляюць цымбалы з разнастайных мясцовых парод дрэў.

Categories : Беларускія Музычныя Iнструменты | , ,

 


Comments
АлеХNo Gravatar October 9, 2008

Спадзяемся ўся інфа хутка запрацуе як трэба…працуем…

?seocoderNo Gravatar November 15, 2008

Народ! Пока есть люди, способные писать такие посты, просторы интернета будут наполняться позитивом. Вот за что уважаю таких людей, так это за собственную точку зрения. Ну и что, что не как у других. Мое почтение уважаемому автору. Уверен, многие здесь согласятся, что слова эти небеспочвенны. Продолжайте в том же духе и еще раз спасибо.

Каментаваць

Падпіска

Падпіска на Rss

Падпіска на Email


  • Архіў

  • Праэкты

    1. Сайт Фестывалю BELAMUSIC

     

    2. Паслухаць ці спампаваць беларускія казкі у выкананні Алега Хаменка