Навіны

Віншуем з народзінамі!

Ад сяброў і паплечнікаў віншуем Андрэя Рэя Хвісевіча з 35, а Алега Хаменка з 45-годдзем!  Плёну, натхнення, дабрабыту! Сто гадоў. http://nn.by/?c=ar&i=71327

Дадатковая інфа пра ПАЛАЦ

Інфармацыю ў рускай Вікіпедыі пра гурт лічым праўдзівай http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%86

У сэрыяле “Выше неба” будуць гаварыць і на беларускай

Алега Хаменка запрасілі паўдзельнічаць у здымках эпізоду новага моладзевага сэрыялу “Выше неба”. Алег будзе граць самаго сабе і гаварыць свае рэплікі па-беларуску. Гэту просьбу Алега  прадзюсар і сцэнарыст Андрэй Курэйчык успрыняў вельмі прыязна.

25 лістапада ў прамым эфіры

25 лістапада ад 22.15 ў прамым эфіры радыё “Сталіца” у межах праграмы “Літаратурнае кафэ” сустрэча з Алегам Хаменка. Размова аб музыцы, літаратуры, сцэнарыях для тэатральных пастаноў. Выходзіць на ўльтракароткіх хвалях: Мінск – 72,89 МГц Брэст – 72,47 МГц Віцебск – 72,26 МГц Магілёў – 71,18 МГц Гродна – 68,90 МГц Гомель – 66,20 МГц.

Абвесткі

aleh_hamenka

Інтэрв’ю для ULTRA-MUSIC.COM

Алег Хаменка: «Афрыканцы ніколі не праспяваюць так, як спяваем мы наш фальклор» Апошнімі цёплымі восеньскімі днямі Ultra-Music

hamenka

Факт, які мы пра-хрусьць-ваем

На просьбу «Тузіна Гітоў» лідэр гурта «Палац» і сябра журы фольк-фэсту «Камяніца» Алег Хаменка адказаў навуковым эсэ на пытаньне

hamenka

Радыё праграмы

Кожны чацьвер 22.50 на хвалях Радыё Рацыя 98.1 FM (Беласток, Гародня, Ваўкавыск) аўтарская праграма Алега Хаменка

autoradio

Алег Хаменка на Аўтарадыё

З прычыны абсурдных абвінавачванняў з боку “Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанню і радыёвяшчанню” пасля падзей звязаных з выбарамі Прэзыдэнта

Альбомы MP3

svjatochny-palac

Сьвяточны

01. У лузе 02. А ў заенкі 03. Васілейка 04. Дзеўка-семілетка

chuzhyja-dzeuki

Чужыя дзеўкі

“Чужыя дзеўкі”-2002 У альбоме Вы пачуеце самыя любімыя песьні

palac

Палац

“Палац” – 1995 Самы першы альбом “Палац” – 1995

palac-tanczyc_palac

Танчыць Палац

Палац – DJ RAY Хвісевіч. У запісу дыска выкарыстаны беларуская

Канцэрты, выступы

images-rfprb

“Казачную акустыку” перасунулі

Паважаныя сябры! Наш выступ з праграмай «Казачная акустыка» з 7 кастрычника ў к-кафэ “Містраль” перанесены на 3 лістапада. Даруйце, па незалежных ад нас прычынах. Пачатак ад 20.00. Спадзяемся што квіті будуць таннейшыя.

byk i vawki

Доктар “Казачнай акустыкі”

7 кастрычніка у клюб-кафэ “Містраль” (вул. К. Маркса, 6 / вул. Валадарскага, 22. Смачнае мяса і вольны wi-fi) Алег Хаменка і сябры прапануюць праграму “Казачная акустыка”. У падмурку праграмы ўлюблённая  беларускя казка для дарослых “Доктар”. Зарашаем усіх хто шукае новы сцэнар для тэатральна-музычнай пастановы.

images-rfprb

Казачная акустыка

Гурт абмяркоўвае мгчымасць ізноў прапанаваць у адным з сталічных клубаў праграму “Казачная акустыка”. Зараз вырашаецца ці можа гэта быць 7 кастрычніка. Канчатковая інфа будзе прапанавана толькі напрыканцы верасня.

pryehali 01200

Гурт «Палац» вярнуўся з Грузіі

Гурт «Палац» вярнуўся з Грузіі, дзе меў сольныя выступы. Беларусы былі першымі музыкамі, якія адыгралі канцэрт на сцэне толькі што пабудаванага гарадзкога амфітэатру ў курортным горадзе Анаклія. Далі канцэрт ў Тбілісі, а таксама ў старой сталіцы Грузіі — Мцхеце. Вельмі ўдзячны ўсім за арганізацыю і шыкоўныя ўраджанні.

Музычныя Iнструменты

lirniki u slucku

Ліра колавая

Лірнікі ў Слуцку. Пачатак ХХ ст. Ліра колавая — народны струнны фрыкцыйны музычны інструмент. Іншыя народныя назвы ў Беларусі — лера, рэля, карбова ліра. Мае дзве – чатыры струны. Драўляны корпус звычайна скрыпічнай формы. Вядома на землях сучаснай Беларусі з XVI стагоддзя.

narodnyj-instrument-cymbaly

Цымбалы

Майстар і выканаўца І. І. Шульга, в. Пярэбневічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. 1989 г. Гэты даволі папулярны на Беларусі

igra-skripki

Скрыпка

Майстар і выканаўца С. В. Маленчык, г. п. Шчучын Гродзенскай вобласці. 1990 г. Спрадвеку скрыпка лічыцца ў народзе царыцай музыкі. І сапраўды:

zhalejka-dudka

Жалейка

Майстар і выканаўца І. I. Лычкоўскі, в. Малая Ганутка Чэрвень-скага раёна Мінскай вобласці. 1975 г. Інструмент складаецца з ясянёвай трубкі

Page 2 of 21«12345»...Апошняя

Падпіска

Падпіска на Rss

Падпіска на Email


  • Архіў

  • Праэкты

    1. Сайт Фестывалю BELAMUSIC

     

    2. Паслухаць ці спампаваць беларускія казкі у выкананні Алега Хаменка