Жалейка

By at 7 October, 2008, 9:45 am

Майстар і выканаўца І. I. Лычкоўскі, в. Малая Ганутка Чэрвень-скага раёна Мінскай вобласці. 1975 г. Інструмент складаецца з ясянёвай трубкі, у якой прарэзана 7 ігравых адтулін-”галас-нікоў”, раструба з кароўега рога і муштука з адзінарным язычком. Моцнае і адначасова глыбокае аксамітнае гучанне жалейкі ў лесе і полі прываблівае паэтычнасцю і шчымлівай тугой. Народныя прафесійныя музыканты іграюць на жалейцы ў ансамблях са скрыпкай, з цымбаламі на вяселлях, хрэсьбінах і вечарынках, часам дома для асабістага задавальнення. Інструментам яшчэ нядаўна карысталіся і пастухі на пашы як для падачы спецыяльных сігналаў, так і выканання песенных і танцавальных мелодый “для сябе”.

Categories : Беларускія Музычныя Iнструменты | , ,

 



А як лічыце Вы?

Каментаваць

Падпіска

Падпіска на Rss

Падпіска на Email


  • Архіў

  • Праэкты

    1. Сайт Фестывалю BELAMUSIC

     

    2. Паслухаць ці спампаваць беларускія казкі у выкананні Алега Хаменка